- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнароднае ваенна-гістарычнае свята-рэканструкцыя «Бярэзіна-2016»

Міжнароднае ваенна-гістарычнае свята-рэканструкцыя «Бярэзіна-2016»
27 лістапада 2016 г. каля мемарыяльнага комплексу «Брылёўскае поле» адбудзецца міжнароднае ваенна-гістарычнае свята-рэканструкцыя «Бярэзіна-2016», прысвечанае пераправе арміі Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 года.
У праграме фестываля:
- рэканструкцыя фрагмента баталіі Рускай і Французскай армій пры пераправе Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 г.,
- мемарыяльныя цырымоніі,
- наведванне памятных месцаў, музея,
- арганізацыя майстар-класаў па танцах,
- выставы-кірмашы майстроў народных промыслаў і рамёстваў,
- інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.
Усе мерапрыемствы праводзяцца ў гістарычных месцах на прыродным амфітэатры з цудоўнай панарамай. У цэнтры падзей: Стахоўскі лес, поле бою на левым і правым берагах і месцы ўстаноўкі двух мастоў у 1812 годзе.
Больш падрабязна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі дадзенага рэгіёну можна замовіўшы экскурсію Барысаў, Бярэзіна, Студзенка ў 1812 годзе.
Час: 27 лістапада 2016 г.
Месца: мемарыяльны комплекс «Брылёўскае поле», Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь.