- Галоўная
- →
- Навіны
Слоніму 757 гадоў
Слоніму 757 гадоў
Слонім адзначае дзень горадо ў 1-ю суботу кастрычніка. У 2009 годзе гэтая дата прыходзіцца на 3 кастрычніка. Цэнтр горада з большасцю славутасцяў размясціўся на левым беразе Шчары. Тут размяшчаецца ратуша (ХVIII ст.), былы каталіцкі храм бернардынскага кляштара, адзіныя ацалелыя ў комплексе жаночага бернардынскага кляштара каменны каталіцкі храм Наісвяцейшай Панны Марыі (1670 г.) і жылы корпус (1764 г.). У заходняй частцы горада захавалася капліца Св. Дамініка (1745г.), якая раней азначала гарадскую мяжу. На плошчы Леніна захаваліся хаткі рамеснікаў (XVIII ст.), пабудаваныя Міхалам Агінскім для сваіх працоўных. Акрамя таго, зараз у гарадскую мяжу ўвайшоў загарадны маёнтак графаў Пуслоўскіх-Альберцінаў, з вялікім сядзібным комплексам і паркам з сажалкамі пачатку XIX ст. Жыхароў горада і яго госцяў будуць чакаць шматлікія забаўляльныя мерапрыемствы ў парках адпачынку і на цэнтральных вуліцах горада.