- Галоўная
- →
- Навіны
Абрад «Калядныя цары»
Абрад «Калядныя цары»
Абрад узнік у XVIII ст., калі недалёка ад вёскі стаялі часткі расійскай арміі. Салдаты хадзілі па хатах і ладзілі прадстаўленні, каб мясцовыя жыхары іх чым-небудзь пачаставалі. Семежаўцы традыцыю перанялі, дадалі ў яе беларускі каларыт і перадавалі з пакалення ў пакаленне. У 2009 г. абрад быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Праграма мерапрыемстваў уключае калядны кірмаш: калядныя гулянні, выступы народных ансамбляў, варажбы, спартыўныя атракцыёны, выстава-продаж сувенірных вырабаў, дэгустацыя страў традыцыйнай кухні. Таксама госці змогуць наведаць Цэнтр ткацтва, дзе створана унікальная экспазіцыя, якая складаецца з узораў так званага закладнога ткацтва.
Вечарам адбудзецца галоўнае мерапрыемства свята - удзел у абрадзе «Калядныя цары» ў суправаджэнні знаўцаў мясцовых традыцый: сем цароў, Мамай і нячыстая сіла - Дзед і Баба - ідуць па вуліцах вёскі ад хаты да хаты з песнямі і віншаваннямі. Пасля прадстаўлення адбываецца традыцыйнае віншаванне гаспадароў дома і адорванне удзельнікаў абраду.
А ў завяршэнне - калядная вячэра ў гасцінных жыхароў з застольнымі песнямі.
Месца: Мінская вобласць, Капыльскі раён, в. Семежава.
Час: 13 - 14 студзеня 2017 г.