- Галоўная
- →
- Навіны
Мірскі баль у Мірскім замку
Мірскі баль у Мірскім замку
7 студзеня 2017 г. у Мірскім замку адбудзецца адна з самых уражлівых і яркіх падзей Новага года - Мірскі баль, які пройдзе ў раскошных інтэр'ерах Партрэтнай залы. У гэты раз госці патрапяць у 1761 г., на баль з нагоды імянінаў Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл, сястры князя Пане Каханку. Госці праграмы апынуцца не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі ўрачыстасці, багатай новымі цікавымі танцавальнымі, музычнымі і інтэрактыўнымі нумарамі, майстар-класамі ад прафесіяналаў. Незабыўную ўрачыстую атмасферу створаць прыдворныя музыкі, а гаспадары балю пацешаць нечаканымі сюрпрызамі і падзеляцца сакрэтамі легендарнага Мірскага замка. Для жадаючых захаваць непаўторныя моманты вечара будзе створана імправізаваная фотазона з эксклюзіўным антуражам.
Наведаць Мірскі замак Вы можаце ў рамках зборнай экскурсіі. З графікам экскурсій Вы можаце азнаёміцца на інтэрнэт-партале Ekskursii.by у раздзеле Зборныя групы.
Для невялікіх груп магчыма арганізацыя індывідуальных экскурсій, у тым ліку на замежных мовах, а таксама арганізацыя абеду ці банкета ў нацыянальным стылі.
Месца: «Замкавы комплекс «Мір», Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2Час: 19:00, 7 студзеня 2017