- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль-конкурс «Пазнай смак сваёй кухні»
Фестываль-конкурс «Пазнай смак сваёй кухні»
Упершыню ў аграгарадку Дворышча адбудзецца раённы фестываль-конкурс «Спазнай смак сваёй кухні». Вяртанне да традыцый нашых продкаў - аб'яднальная ідэя гэтага грандыёзнага мерапрыемства. Усяго ў конкурсе прымуць удзел каля дваццаці сельскіх устаноў культуры. Традыцыйная кухня рэгіёна будзе прадстаўленая смачнымі і духмянымі стравамі Лідскай зямлі, якія будуць ацэньваць не толькі члены журы, але і калегі, суседзі. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства стануць вядучыя метадысты па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, музыцы і харэаграфіі, рэдактары краязнаўчых і гісторыка-літаратурных часопісаў, навуковыя супрацоўнікі гісторыка-мастацкіх музеяў. Дэлікатэсы адправяцца на дэгустацыю суддзям, а потым і гледачам, прысмакі ўразяць сваёй разнастайнасцю.
Пакуль журы будзе падводзіць вынікі, госці свята, размясціўшыся ва ўтульных крэслах перад сцэнай, змогуць атрымаць асалоду ад выступлення танцавальных калектываў, выканаўцаў эстраднай песні і іншых. А на першым паверсе Дома культуры будзе працаваць выстава «Горад майстроў» на якой можна будзе ўбачыць і тканыя дарожкі, і разнастайныя ўпрыгожванні з пацерак і камянёў, і лялькі з саломы, вырабы з гліны, вязаныя цацкі, карціны... Народныя ўмельцы Лідчыны прадставяць усе разнастайнасць народных промыслаў.
Дата: 5 лютага 2017 г.