- Галоўная
- →
- Навіны
IV выстава-кірмаш спажывецкіх тавараў «Навагодні калейдаскоп»

IV выстава-кірмаш спажывецкіх тавараў «Навагодні калейдаскоп»
IV выстава-кірмаш спажывецкіх тавараў «Навагодні калейдаскоп» адбудзецца ў
Гомелі ў перыяд з 16 па 19 снежня 2009 года.
У выставе могуць прыняць удзел прадпрыемства розных формаў уласнасці з Беларусі
і Расіі.
Асноўная мэта пераднавагодняй выставы - дэманстрацыя і знаемства з найноўшымі
адзінкамі прадукцыі, пошук дзелавых партнёраў, пашырэнне наменклатуры
спажывецкага рынка вобласці. На выставе будзе прадстаўлены шырокі асартымент
прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў паўсядзённага попыту.
У праграме выставы-кірмашы - прэзентацыі фірмаў, найноўшых тавараў і паслуг,
правядзенне семінараў. Сярод удзельнікаў выстаўнага форума абвешчаны конкурс у
чатырох намінацыях: лепшае афармленне стэнда, лепшая прэзентацыя прадукцыі, самы
арыгінальны прадукт (тавар, паслуга), прыз гледачовых сімпатый. Акрамя таго,
экспаненты змогуць рэалізоўваць прадукцыю са стэндаў і скласці дамовы з
прадстаўнікамі гандлёвых арганізацый абласнога цэнтра.
Месца правядзення: Гомель, вул. Ланге, 17