- Галоўная
- →
- Навіны
Абрад «Гуканне вясны» у в. Глядавічы
![Абрад «Гуканне вясны» у в. Глядавічы Абрад «Гуканне вясны» у в. Глядавічы](https://att.by/images/event/1444_top.jpg)
Абрад «Гуканне вясны» у в. Глядавічы
Масты , Народнае свята
17 Сакавiка 2017
«Гуканне вясны» - традыцыя з глыбокімі каранямі: клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі язычнікамі. У Гродзенскай вобласці адно з самых вядомых месцаў, дзе яшчэ жывая традыцыя - вёска Глядавічы ў Мастоўскім раёне. У цэнтры вёскі дрэвы, дахі упрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі, яркімі птушкамі, выразанымі з кардону, зробленымі з каляровых нітак, тканін і любога іншага cпадручнага матэрыялу. Клікаць вясну пачынаюць дзяўчыны, яны спяваюць песні-вяснянкі. Асаблівасць такіх песень - куплет заканчваецца гучных крыкам «Гу-у-у-у!». Адсюль і назва – «гуканне».
Месца: вёска Глядавічы ў Мастоўскім раёнеЧас: 17 сакавіка 2017 года.