- Галоўная
- →
- Навіны
Фэст «Зімовыя забавы»
Фэст «Зімовыя забавы»
16 студзеня 2010 года Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак праводзіць фэст «Зімовыя забавы». Месца правядзення: горналыжны комплекс Лагойск. Праграма фэсту цалкам адпавядае яго назве – Вас чакаюць зімовыя забаўкі на любы густ.- хуткасныя заезды з выкарыстаннем самых разнастайных сродкаў: сноўборды, цюбінгі, аэраборды, лыжы…
- актыўныя гульні, у якіх кожны зможа прадэманстраваць свой спрыт і кемлівасць;
- вясёлыя зімовыя конкурсы;
- дзіцячыя эстафеты і забаўкі;
- катанне на санках;
- паказальныя выступы на трампліне;
- лазня і сумёт;
- выдатная музыка і прафесійны вядучы;
- вячэрняя канцэртная праграма
- і шматлікае іншае.
Праграма фэсту:
- Рэгістрацыя – 11.00 – 18.30
- Першая частка праграмы:
12.00 – 15.00 – папярэднія заезды драг-рэйсінгу; гульні і конкурсы на пляцоўцы (Парныя заезды праводзяцца па чарзе: лыжы/сноўборды/аэраборды. Паралельна ў рэжыме нон-стоп на конкурснай пляцоўцы будзе граць музыка і праводзіцца розныя вясёлыя гульні, конкурсы, эстафеты)
14.00 – 15.00 – заезды на час на цюбінгу. (Усё жадаючыя змогуць паспрабаваць сябе ў хуткасным спуску па цюбінгавай трасе)
15.00 – 15.10 – узнагароджанне пераможцаў заездаў на цюбінгах - Перапынак, паказальныя выступы:
15.00 – 16.00 (Паказальныя выступы лыжнікаў і бордэраў на трамплінах сноў-парку) - Другая частка праграмы:
16.00 – 18.30 – гульні і конкурсы на пляцоўцы
16.00 – 17.00 – апхілл у лыжах, бордах, лыжных чаравіках і т.п. (Займальныя забегі ўверх па схіле ў непадыходным для гэтага інвентары: лыжных чаравіках, лыжах, бордах, а то і проста са звязанымі нагамі)
17.00 – 18.30 – фінальныя заезды драг-рэйсінгу (па кубкавай сістэме)
18.45 – 19.00 – узнагароджанне пераможцаў драг-рэйсінгу - Канцэрт/ музычная праграма: 19.00 – 23.00