- Галоўная
- →
- Навіны
II зімовы мотафестываль «Завіруха - 2010»
II зімовы мотафестываль «Завіруха - 2010»
З 22 па 24 Студзеня 2010 года у горадзе Докшыцы адбудзецца II зімовы мотафестываль «Завіруха - 2010» . Арганізатар фестывалю - мінскі клуб «Desperados MC». Запрашаюцца байкеры і ўсе, каму не абыякава і цікава развіццё мотаруху.Праграма фестывалю:
- парад мотатэхнікі;
- спаборніцтвы на утылітарных і спартыўных квадрацыклах; матацыклах з каляскай; унімота;
- гонкі на «выжыванне» (баі на аўтамабілях).
Пражыванне : у мясцовай гасцініцы, але паколькі ў дадзенай гасцініцы вельмі малая колькасць койка-месцаў, будуць арганізаваны цёплыя койка-месцы для начлегу ў сетцы сацыяльнага сектара.
Харчаванне : вячэра ў пятніцу, сняданак і вячэра ў суботу, і сняданак у нядзелю (кошт 4-х разавага харчавання будзе ўключаны ў кошт ўваходных білетаў). У суботу днём будзе арганізавана гарачае харчаванне: шашлык, бліны і г.д.