- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнародны моладзевы лагер «Бе-Lа-Русь»

Міжнародны моладзевы лагер «Бе-Lа-Русь»
Верхнядзвінск , Фэст
16 - 31 Ліпеня 2017
У ліпені 2017 г. каля Кургана Дружбы (в. Прошкі, Верхнядзвінскі раён) адбудзецца міжнародны моладзевы лагер «Бе-Lа-Русь».
Гэты збор ўжо больш за 20 гадоў праходзіць у канцы ліпеня на стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі. Палатачны лагер размяшчаецца на гасціннай паляне (на тэрыторыі Беларусі) і традыцыйна збірае самых актыўных, спартыўных і творчых юнакоў і дзяўчат, якія не баяцца адлегласцяў, межаў, дажджу і спёкі.
Месца: Курган Дружбы, в. Прошкі, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць
Час: ліпень 2017 г.