Восьмы абласны адкрыты тэлевізійны Фестываль каманд КВЗ ў Гомелі

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Восьмы абласны адкрыты тэлевізійны Фестываль каманд КВЗ ў Гомелі

Восьмы абласны адкрыты тэлевізійны Фестываль каманд КВЗ ў Гомелі

Гомель , Фэст 16 Лютага 2010
C 16 па 22 ЛЮТАГА 2010 года у горадзе Гомелі пройдзе Восьмы абласны адкрыты тэлевізійны Фестываль каманд КВЗ. Гэта мерапрыемства з'яўляецца важнай падзеяй у жыцці клуба вясёлых і знаходлівых, так як на Фестываль з'язджаюцца лепшыя сілы КВЗ, і менавіта па выніках Абласнога фестывалю фарміруецца склад сезона Гомельскай лігі КВЗ. А па выніках Рэспубліканскага фестывалю фарміруецца папярэдні склад Міжрэгіянальнай лігі КВЗ "Палессе".
Выступленне каманды на Фестывалі ўяўляе сабой візітную картку або фрыстайл працягласцю да 6 хвілін, якая раскрывае творчы патэнцыял каманды.
Фестываль праводзіцца на базе Гарадскога цэнтра культуры - Гомель, вул. Ірынінская 16.
У Фестывалі прымаюць удзел каманды КВЗ навучэнскай, працоўнай і іншай моладзі, якія падалі ў Аргкамітэт заяўку да 16 лютага 2010. Праграмай фестывалю прадугледжана арганізацыя культурнай праграмы для ўдзельнікаў, а таксама правядзенне семінараў і трэнінгаў.
Па выніках Фестывалю фарміруецца :
  • склад турніру Гомельскай абласной лігі КВЗ сезона 2010;
  • склад турніру КВЗ працоўнай моладзі сезона 2010 года;
  • склад турніру абласной школьнай лігі КВЗ сезона 2010 года.