- Галоўная
- →
- Навіны
XVIІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілеве.
XVIІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілеве.
З 29 чэрвеня па 3 ліпеня 2010 года адбудзецца XVIІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» .Фестываль арганізуе і праводзіць Магілёўскі абласны і Магілёўскі гарадскі выканаўчыя камітэты. Асноўнай мэтай фестывалю з'яўляецца падтрымка духоўнай культуры на хрысціянскіх традыцыях, аб'яднанне і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі, падтрымка праграм, накіраваных на эстэтычнае выхаванне моладзі. .
У рамках фестывалю адбудзецца вакальна-харавы конкурс.
Да ўдзелу ў конкурсах запрашаюцца харавыя калектывы (акадэмічныя хоры, акадэмічныя вакальныя ансамблі) і салісты-вакалісты, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах. Конкурсныя выпрабаванні складаюцца з адборачнага (праводзіцца завочна) і заключнага тураў.
Вынікі заключнага этапу конкурсу падводзіць міжнароднае журы па наступных крытэрыях:
- харавое, вакальнае выканальніцкае майстэрства;
- сцэнічнае майстэрства;
- духоўнае змест праграмы.