- Галоўная
- →
- Навіны
VIII міжнародны фестываль праваслаўнай моладзі «Браты»
VIII міжнародны фестываль праваслаўнай моладзі «Браты»
З 17 па 25 ліпеня у Лагойскім раёне па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ўпершыню пройдзе VIII міжнародны фестываль праваслаўнай моладзі «Браты».Месца правядзення міжнароднага фестываля - палатачны гарадок пад адкрытым небам, побач з гарналыжным курортам Сілічы. .
Удзельнікі фестывалю - праваслаўная моладзь з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі і іншых краін блізкага і далёкага замежжа.
Праграма фестывалю прадугледжвае розныя лекцыі, гутаркі і сустрэчы з вядомымі праваслаўнымі багасловамі, удзел у агульным набажэнстве пад адкрытым небам, правядзенне канцэртаў, ролевыя гульняў, спартыўных спаборніцтваў і многае іншае.
Мэта праекта - бліжэй пазнаёміць маладое пакаленне з праваслаўнай культурай розных краін.