- Галоўная
- →
- Навіны
Абласное свята «Народная прыпеўка-2018»

Абласное свята «Народная прыпеўка-2018»
У чэрвені 2018 года ў Слаўгарадзе пройдзе абласное свята «Народная прыпеўка-2018». Свята праходзіць адзін раз у два гады і ў яго рамках праводзяцца конкурсы сярод гарманістаў, выканаўцаў прыпевак, вакальных ансамбляў, інструментальных ансамбляў, выканаўцаў народнага гумару.
Таксама ў рамках свята будуць арганізаваны масавыя гулянні, праца імправізаваных сельскіх падворкаў, выставы творчых прац, спартыўна-забаўляльная праграма і будзе працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка.
Месца: Магілёўская вобл., Слаўгарадскі р-н, г. Слаўгарад
Час: 1-30 чэрвеня 2018 г.