- Галоўная
- →
- Навіны
Выніковая выстава майстроў пленэра па кераміцы «ART-Жыжаль»
Выніковая выстава майстроў пленэра па кераміцы «ART-Жыжаль»
5 жнівень 2010 г. у Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага адкрыецца выніковая выстава, на якой можна азнаёміцца з вынікамі работы майстроў міжнароднага пленэра па кераміцы «ART-Жыжаль".«ART-Жыжаль» - гэта міжнародны пленэр па кераміцы, адкрыццё якога адбылося 15 ліпеня ў маляўнічым кутку Чыгірынскага вадасховішча на базе адпачынку «Дом рыбака» Кіраўскага раёна. На працягу трох тыдняў ўдзельнікам пленэру трэба будзе напружана працаваць з глінай, вадой і агнём.
У мерапрыемстве прымаюць удзел 25 мастакоў-керамістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Германіі і Венесуэлы.