- Галоўная
- →
- Навіны
Народны карнавал Конікі ў Давыд-Гарадку
Народны карнавал Конікі ў Давыд-Гарадку
Запрашаем наведаць стаўшы ужо традыцыйным народны карнавал які штогод праводзіцца ў Шчодры вечар. Галоўным персанажам вечара становіцца не традыцыйная міфалагічная Каза, а Конь. Каня суправаджаюць Дзед і Баба, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцем, Смерць з касой, Астролаг.
Па традыцыі ўдзельнікі шэсця збіраюцца ў каго-небудзь у хаце, пераапранаюцца ў карнавальныя касцюмы і выходзяць на вуліцу калядаваць. Калядоўшчыкі заходзяць у кожны дом, у якім гарыць святло і вітаюць гаспадароў песнямі, музыкай і добрымі пажаданнямі. У адказ гаспадар хаты павінен аддзячыць калядоўшчыкаў прадуктамі ці грашыма. песнямі, прамаўляюць добрыя пажаданні, а за гэта жыхары прымаюць гасцей з радасцю і адорваюць прадуктамі, алкаголем, грашыма.
Месца: Брэсцкая вобласць, г. Давыд-ГарадокЧас: 13 студзеня 2019 года