- Галоўная
- →
- Навіны
Народна-абрадавае свята «Сёмуха»
Народна-абрадавае свята «Сёмуха»
9 чэрвеня 2019 года ў вёсцы Гродзі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці пройдзе народна-абрадавае свята «Сёмуха» прысвечанае хрысціянскаму святу Тройца. Троіца - з'яўляецца адной з найважнейшых падзей праваслаўнага гадавога цыкла. У народзе свята называюць «Сёмуха», паколькі яно прыпадае на канчатак сёмага тыдня пасля свята Вялікадня, або «Зялёныя святкі» - святкуецца тады, калі ўсё вакол зялёнае. Пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і звычаямі святкавання гэтага дня ўсе жадаючыя змогуць наведаўшы мерапрыемства ў вёсцы Гродзі. Менавіта ў гэтым мястэчку Беларусі мясцовыя жыхары захавалі своеасаблівыя этнічныя асаблівасці і элементы абрадаў «Завіванне бярозкі», «Варажба», «Упрыгожванне бярозкі».
Госці свята змогуць прайсці праз Бярозавую арку, павадзіць карагоды, паспяваць прыпеўкі, паўдзельнічаць у народных абрадавых гульнях і многае іншае. Пазнаёміцца з народнай творчасцю гэтага кутка Ашмянскага раёна можна будзе падчас выступу мясцовых фальклорных калектываў і на выставе работ майстроў.
Месца: д. Гродзі, Ашмянскі раён, Гродненская вобластьЧас: 9 чэрвеня 2019 года