- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнародны фестываль «Наш Грунвальд»
Міжнародны фестываль «Наш Грунвальд»
З 19 па 21 ліпеня 2019 года у музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» пройдзе штогадовы міжнародны фэст «Наш Грунвальд». Фестываль прысвечаны сярэднявечнай культуры і музыцы і ўжо ў адзінаццаты раз збярэ аматараў ажывелай гісторыі, захапляльных гледзішчаў і якаснай музыкі з усёй Беларусі і краін блізкага замежжа.
У рамках фестывалю будуць арганізаваны рыцарскі турнір, бугурты, рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, open-air і шматлікае іншае.
Месца: Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Пухавіцкі раён, Мінская вобл.,Час: 19-21 ліпеня 2019 г.