- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак»
Фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак»
У канцы мая 2019 года у Ашмянах пройдзе 10-ы юбілейны фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак». Ужо традыцыйна фестываль пройдзе ў аг. Гальшаны пад сценамі легендарнага замка Сапег. Фестываль гатовы здзівіць наведвальнікаў рыцарскімі і коннымі турнірамі, спаборніцтвамі лучнікаў, майстар-класамі па сярэднявечных танцах, паказальнымі выступамі клубаў гістарычнай рэканструкцыі.
Таксама для гасцей фестывалю будзе арганізавана праца горада майстроў, а дзеці змогуць весяла правесці час на атракцыёнах. Традыцыйна завершыцца фестываль выступамі беларускіх фолк-груп і грандыёзным феерверкам.
Месца: Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аграгарадок Гальшаны, Гальшанскі замакЧас: 15-30 траўня 2019 гады