- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнародны фестываль «Александрыя збірае сяброў»
Міжнародны фестываль «Александрыя збірае сяброў»
Своеасаблівы фестываль «Александрыя збірае сяброў» паспеў стаць традыцыйным рэспубліканскім святам. У 2020 годзе фэстываль пройдзе ў адзінаццаты раз. Тут зноў чакаюць рамеснікаў і майстроў з розных краін, артыстаў з Беларусі і блізкага замежжа.
Падчас фестывалю для ўдзельнікаў і гасцей свята будзе арганізавана маштабная культурная і забаўляльная праграма: выстава-кірмаш з самаробнымі сувенірамі, «славянскі» фуд-корт з дранікамі і халадніком, музычная сцэна. У фестывалі прымуць удзел лепшыя калектывы філармоніі, вядучыя артысты беларускай эстрады, а таксама творчыя калектывы Беларусі, Расіі, Украіны.
Месца: в. Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласцьЧас: 11-12 ліпеня 2020