- Галоўная
- →
- Навіны
Свята рыбака
Свята рыбака
Воранава , Раённае свята
6 Верасня 2020
Свята рыбака збярэ рыбакоў-аматараў і прафесіяналаў у рыбнай лоўлі Воранаўскага раёна, а таксама гасцей з іншых раёнаў.
Усе ахвотнікі змогуць узяць удзел у конкурсах:- «Без працы не выцягнеш і рыбку з сажалкі»;
- «Гарачая юха – сяброўка рыбака»;
- «Кулінарны шэдэўр з рыбы».
- канцэртавыя праграмы калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна і запрошаных гасцей з Гродзенскай вобласці;
- дзіцячы гульнявы падворак з атракцыёнамі;
- шарамадэляванне;
- аквагрым;
- гульні і шмат што іншае.
На вясёлым кірмашы можна будзе набыць майстэрскія вырабы народных майстроў, а на тэматычных падворках – паласавацца стравамі з рыбы. Свята запомніцца гасцям майстар-класамі ад рыбакоў-прафесіяналаў. Кульмінацыяй свята стане ўзнагароджанне пераможцаў і выступ зоркі беларускай эстрады.
Месца: Воранаўскі раён, аг. ДоцішкіЧас: 6 верасня 2020 года