Народнае гулянне «Бульбяны кірмаш»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень7Вераснь6Кастрычнiк3Лiстапад3Снежнь2
Народнае гулянне «Бульбяны кірмаш»

Народнае гулянне «Бульбяны кірмаш»

Ашмяны , Раённае свята 3 Кастрычнiка 2020

Традыцыйнае штогадовае гулянне, прысвечанае «другому хлебу» беларусаў, ізноў з размахам пройдзе на барунскай зямлі.
Святочную праграму адкрые харэаграфічная пастаноўка «Бульбяны карагод». Гасцям свята прэзентуюць гатункі бульбы, якія гадуюць мясцовыя гаспадаркі. Тэатралізаванае прадстаўленне «На кірмашы» зменіцца канцэртамі лепшых творчых калектываў раёна. На працягу ўсяго свята можна будзе ацаніць на густ беларускія стравы – смачныя дранікі, цэпеiны і прысмакі з бульбы. Недалёка ад цэнтральнай пляцоўкі будуць шчодра частаваць пахкаю вогнішчам юхай з рыбы мясцовай гаспадаркі. Падчас дэгустацыі гасцям раскажуць гісторыю тутэйшых месцаў.
Удосталь падмацаваўшыся, можна будзе праявіць сябе ў разнастайных «бульбяных» конкурсах!

Месца:Ашмянскі раён, аг. Баруны
Час: 3 кастрычніка 2020 года