- Галоўная
- →
- Навіны
Фэст журавін
Фэст журавін
У лістападзе 2020 года у вёсцы Альманы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці пройдзе чарговы фэст журавін.
Свята ўключае некалькі тэматычных пляцовак. На адной раскажуць пра лекавыя ўласцівасці журавін, на іншай — прапануюць скаштаваць морс, на трэцяй — створаць амаладжальную маску для твару. І ўсё гэта з ягад.
У мінулым сезоне фэст журавін атрымаў статус міжнароднага. У шоу ўзялі ўдзел дэлегацыі з Украіны і Польшчы. Гэта дазволіла прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да праблемы захавання Альманскіх балотаў.
Месца: д. Альманы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць
Час: лістапад 2020 года