Народнае гулянне «Яблычны фэст»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Народнае гулянне «Яблычны фэст»

Народнае гулянне «Яблычны фэст»

Ашмяны , Фэст 19 Верасня 2020

Аграмястэчка Навасёлкі запрашае ўсіх ахвотнікаў на народнае гулянне «Яблычны фэст». Жыхары аграмястэчка славяцца яблыневымі садамі розных гатункаў і выглядаў. Мабыць, гэта адзіны дзень у годзе, калі ў госцяў гуляння маецца ўнікальная магчымасць паспрабаваць мноства эксклюзіўных гатункаў яблыкаў, выгадаваных у садах мясцовых жыхароў. У гэты дзень усе ахвотнікі змогуць паспытаць духмяных яблычных пірагоў, купіць на кірмашы высадкі разнастайных садовых гатункаў яблынь. На выставе «Яблычны скляпок» гасцям гуляння будзе прадстаўлена розная кансервавая прадукцыя з яблыкаў.

Прыйшэлых на свята чакае мноства забавак. У праграме свята: вясёлыя «яблычныя» змаганні, займальныя майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, а таксама разнастайныя гульні, конкурсы, песні і танцы. «Яблычны» дзень падорыць дзецям і сталым шмат яркіх уражанняў і прыемных успамінаў.

Месца: Ашмянскі раён, аг. Навасёлкі
Час: 19 верасня 2020 г.