- Галоўная
- →
- Навіны
Свята «Бульбяная маёўка»
Свята «Бульбяная маёўка»
«Бульбяная маёўка» - вясёлае свята сапраўдных знатакоў беларускай кухні. Бязмежнай «бульбяной» фантазіяй – ад творчых нумароў аматарскіх калектываў Наваградчыны да ўнікальных вырабаў і кулінарных вынаходстваў з бульбы – пацешаць усіх, хто стане госцем свята. Народныя гульні і конкурсы для дзяцей і сталых, выставы кніг і фатаграфій, вырабаў з бульбы і іншых матэрыялаў – усё гэта створыць непаўторны каларыт мерапрыемства. У праграме таксама конкурс-дэгустацыя «З запалу з жару». Кожны, хто паспрабуе прыгатаваныя канкурсантамі стравы, зможа прагаласаваць за лепшае з лепшых. Смажаная, вараная, печаная, «у мундзіры», тушаная ў смятане, дранікі, фри, пюрэ, з мясам, кропам, грыбамі і лукам – мясцовыя гаспадынькі расчыняць сакрэты падрыхтоўкі самых розных пачастункаў з бульбачкі.
Месца: Наваградскі раён, аг. БенінЧас: 17 кастрычніка 2020 г.