ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Анлайн-курсы беларускай мовы ў школе «Мова Нанова»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Анлайн-курсы беларускай мовы ў школе «Мова Нанова»

Анлайн-курсы беларускай мовы ў школе «Мова Нанова»

30 Студзеня - 22 Ліпеня 2021

Назва курсаў «Мова Нанова» тлумачыцца досыць проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская – іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра альбо зусім нядобра ведаюць яе, іменна таму трэба вучыць «мову нанова».
Менавіта для тых, хто хоча валодаць беларускай мовай, былі створаны курсы «Мова нанова». Цікавыя і незвычайныя заняткі, якія точна не будуць у цяжар, а наадварот - абсалютна точна даставяць задавальненне!

Якія перавагі ў анлайн-навучання ў школе «Мова Нанова»?

Канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя – лексіка і граматыка – падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык – Слоўнік, Граматыка, Выбітнасці і г. д. Матэрыялы, выкладзеныя тут, простыя для разумення, вывучэння і навучання.

На сайце сабрана вялікая база аўдыя і відэа матэрыялаў. Гэта песні, мультфільмы і нават фільмы з агучкай на беларускай мове. Вывучэнне моў з дапамогай медыяфайлаў - досыць папулярны і эфектыўны спосаб.

Магчымасць праходзіць тэсты і імгненна атрымваць на іх адказы. Такі варыянт праверкі хатняга задання асабліва актуальны, бо можна адразу ўбачыць свае памылкі і прапрацаваць іх «не адыходзячы ад касы».

Зручны падзел па тэмах - гэта дазваляе пры патрэбе вельмі хутка знайсці патрэбны занятак, дый у агульным знайсці для сябе найболей цікавыя тэмы для найхуткага вывучэння.

Такі варыянт навучання падыдзе сталым і дзецям - цікава будзе ўсім! Азнаёміцца дэталёвей можна па спасылцы.