- Галоўная
- →
- Навіны
Свята народнай творчасці «Повязь часоў»

Свята народнай творчасці «Повязь часоў»
Свята народнай творчасці «Повязь часоў» – маляўнічы калейдаскоп з самых розных талентаў. Госці незвычайнага веснавога мерапрыемства атрымаюць магчымасць дакрануцца да вечнай крыніцы натхнення – багатай фальклорнай спадчыны Беларусі. Яркім акцэнтам свята стане дэманстрацыя ўнікальнай калекцыі нацыянальных касцюмаў. Гасцей чакаюць майстар-класы па народных танцах, саломапляценні і выцінанцы, а таксама самыя яркія музычныя падарункі. Усе жадаючыя змогуць выпрабаваць удачу ў бяспройгрышнай латарэі, прыняць удзел у цікавых конкурсах, адкрыць у сабе новыя таленты.
Месца: Іўеўскі раён, аг. ДайлідыЧас 18 красавіка 2021 года
Падзеі горада Іўе
-
падрабязней
З 9 па 10 жніўня 2025 г. у адным з самых маладых гарадоў Гродзеншчыны - Іўе пройдзе самае смачнае яркае «агародніннае» свята – «Іўеўскі памідор»! Летні гастрафэст у горадзе, які славіцца высокімі ўраджаямі, разнастайнасцю сартоў і якасцю таматаў, традыцыйна збірае тысячы гасцей і ўдзельнікаў і па праве лічыцца адным з самых смачных фестываляў Гродзеншчыны.
Месца:Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, г. Іўе
У праграме – тэатралізаванае шэсце «Памідорны бум», сімвалічная закатка першай банкі таматаў новага ўраджаю 2025 года, канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў, выставы-продажы таматаў, вырабаў ДПМ. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у галоўнай падзеі свята - бітве памідорамі «Іўе-дэ-Таматэйра», «Памідорным дартсе», ацаніць смак самага вялізнага памідорнага бутэрброда і страў, галоўным інгрэдыентам якіх з'яўляецца тамат.
Час: 9-10 жніўня 2025 года