- Галоўная
- →
- Навіны
Тэатралізаванае абрадавае свята «Пятроўскі вянок»
Тэатралізаванае абрадавае свята «Пятроўскі вянок»
Навагрудак , Раённае свята
12 Ліпеня 2021
Ва ўсе часы ў Пятрэвічах адзначалі свята Пятра і Паўла. Раней пастушкі ў гэты дзень надзявалі на рогі каровам вянкі. Цяпер гэта традыцыя ў аграгарадку трохі змянілася. Працаўнікі сельскага дома культуры і самыя актыўныя мясцовыя жыхары на возе аб'язджаюць населены пункт, віншуюць аднавяскоўцаў са святам, спяваюць песні і па традыцыі ўручаюць самым гасцінным гаспадарам вянок, які потым закідваюць на дах дома. Па павер'і, чым даўжэй вянок праляжыць на даху, тым большы за дабро будзе ў доме, лепш будзе ўраджай, мацней здароўе.
Месца: Гродненcкий раён, аграгарадок ПятрэвічыЧас: 12 ліпеня 2021 года