- Галоўная
- →
- Навіны
Свята льну «Блакіт нябёс»
Свята льну «Блакіт нябёс»
Свята прысвечана найкаштоўнейшаму багаццю Беларусі – льну. Госці свята змогуць акунуцца ў мінулае і паглядзець абрад збору лёну. Наведаць займальную выставу «Лён — скарбонка продкаў», паспрабаваць кулінарныя стравы з насеннем лёну, прыняць удзел у сюжэтна-гульнявых праграмах і конкурсах, майстар-класах па вырабе лялек і абярэгаў з лёну, наведаць музей лёну пад адкрытым небам, паўдзельнічаць у незвычайнай бяспройгрышнай латарэі . Мясцовыя прыгажуні здзівяць дэманстрацыяй моднай вопраткі з ільну. Кожны жадаючы зможа набыць сувеніры, фірмовую ільняную вопратку Слонімскага вытворцы i зрабіць на памяць фатаграфію ў крэатыўнай ільняной фотозоне. Ўсіх гасцей свята таксама чакае канцэрт з удзелам народных калектываў Слонімшчыны.
Месца: Слонімскі раён, аграгарадок МіжэвічыЧас: 8 жніўня 2021 года