- Галоўная
- →
- Навіны
Свята «Ганненскі кірмаш»
Свята «Ганненскі кірмаш»
Традыцыйнае мясцовае свята «Ганненскі кірмаш», прымеркаваны да дня Святой Ганны. Ідэя праводзіць кірмаш узнікла яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі, калі ў Зэльве збіраліся купцы і рамеснікі з усёй Рэчы Паспалітай і еўрапейскіх краін.
У цяперашнім годзе ў рамках мерапрыемства пройдзе мноства арыгінальных конкурсаў, па выніках якіх будуць абраны пераможцы ў наступных намінацыях: «лепшае афармленне балкона», «лепшы стылізаваны касцюм», «лепшыя фота- і відэасюжэт на тэму свята», «самы смачны каравай», «самы яркі падворак», «самы прыгожы конны воз» і інш.
Яркі акцэнт святочнай праграмы – прэзентацыя аграсядзіб, пляцовак сярэдняга і малога бізнесу. На выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўсе ахвотнікі змогуць набыць арыгінальныя памятныя сувеніры. Калектывы аматарскай творчасці і вядомыя эстрадныя выканаўцы пацешаць публіку пышнымі канцэртавымі нумарамі.
Месца: гарадскi пасёлак ЗэльваЧас: 20 - 21 жніўня 2021 года