- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт»
Фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт»
Дакрануцца да сваіх вытокаў, далучыцца да святочных i штодзённых традыцый продкаў запрашаем у вёску Бакшты на фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт»! Удзельнікі фэсту змогуць бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнай культурай, народнай творчасцю, фальклорам.
Толькі ў Бакштах вы зможаце стаць і гледачом, і ўдзельнікам яркай тэатралізаванай праграмы «Сёння ў нашай хаце свята»; атрымаць асалоду ад канцэрту фальклорных калектываў раёна «Гучы, родная песня!», а таксама праявіць сябе ў забаўляльна-гульнёвай праграме «Гульнёвы кірмаш». Майстар-клас «Танцы народнага побыту»; выстаўка-кірмаш народнай творчасці «З крыніц прыгажосці»; выстаўка прадметаў народнага побыту «Зроблена рукамі землякоў» – кожны госць знойдзе сабе забаву па густу.
Месца: Іўеўскі раён, в. БакштыЧас: 7 жніўня 2021 года