ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Абрад «Ваджэнне Сулы»

Студзень7Люты13Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Абрад «Ваджэнне Сулы»

Абрад «Ваджэнне Сулы»

Гомель , Народныя гулянні 17 Красавiка 2023

Гэтае свята бярэ свой пачатак яшчэ з даўніх часоў і традыцыйна адзначаецца на наступны дзень пасля Вялікадня. Абрад «Ваджэнне Сулы» мае сакральнае значэнне: карагод-сімвал сонца, вясновага абуджэння прыроды і ў той жа час — гэта «сігнал», што, пара ўжо займацца сельскагаспадарчымі працамі. Удзельнікамі абраду з'яўляюцца жыхары вёсак Гадзічава і Маркавічы. Усе абрадавае дзеянне суправаджаецца выразнымі фальклорнымі песнямі і танцамі.

Абрад «Ваджэнне Сулы» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе. Гэта адметная праява вясновай абраднасці і пахавання стралы (або Сулы), характэрнай для тэрыторыі Гомельшчыны, Браншчыны (Расія) і Чарнігаўшчыны (Украіна). Праводзяць Сулу для добрага ўраджаю, моцнага здароўя ўсіх мясцовых жыхароў і каб засцерагчыся ад прыроднай стыхіі – маланкі. Сула аб'ядноўвае дзве суседнія вёскі-Гадзічава і Маркавічы.

Асноўныя ўдзельнікі-мясцовая моладзь, абрадавыя дзеі выконваюць жанчыны і дзяўчаты, апранутыя ў прыгожыя самаробныя ўборы. Слова «Сула» як кажуць вяскоўцы, - гэта і сам абрад, і ўсе яго ўдзельнікі. Штогадовае кіраванне Сулы ў Гадзічаве і Маркавічах было перапынена ў 1967 годзе мясцовай уладай. Праз 40 гадоў, у 2007 годзе, абрад аднавілі мясцовыя энтузіясты пры падтрымцы настаўнікаў і кіраўнікоў Маркавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Месца: Гомельскі раён, в. Маркавічы, в. Гадзічава
Час: 17 красавіка 2023 года