- Галоўная
- →
- Навіны
Сустрэча «Вечары ў Соф'і Гальшанскай»
Сустрэча «Вечары ў Соф'і Гальшанскай»
14 жніўня Соф'я Гальшанская запрашае ўсіх на чарговую сустрэчу ля сцен Гальшанскага замка «Вечары ў Соф'і Гальшанскай»
Задасць тон мерапрыемству віртуознае шоу скрыпачоў «Кантраст», сваёй творчасцю падзеляцца ўдзельнікі шоу-балета «Феерыя» з Мінска. Упершыню сюды зазірне сапраўдны катрыншчык - вы зможаце не толькі пачуць магічныя мелодыі, але і паспрабаваць зайграць на ёй.Прыемны падарунак рыхтуюць удзельнікі Ашмянскага народнага тэатра - спектакль «Чорная панна Нясвіжа». Упершыню гасцей чакае містычная экскурсія па Паўночнай вежы. Традыцыйны гальшанскі пернік, папкорн, салодкая вата, батуты, фудкорт, сярэднявечныя гульні і танцы, майстар-класы і выстава-продаж рамеснікаў, кіданне дроцікаў, дзіды і стрэл - гэта і іншае чакае ў гэты вечар. Яркім пунктам стане вогненнае шоу!
Месца: Гродзенская вобл., Ашмянскі раён, аг. Гальшаны, Гальшанскі замак Сапегаў.Час: 24 чэрвеня 2023 года.