- Галоўная
- →
- Навіны
Адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi»

Адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi»
Камянюкі / Белавежская пушча
3 Чэрвеня 2023
Здаўна Белавежская пушча славілася не толькі прыгажосцю лесу, статкамі магутных зуброў, але і сваімі абрадамі і традыцыямі. Пушча ветліва сустракае гасцей. Адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзі» штогод праходзіць на месцы адпачынку «Царская паляна» і збірае мноства ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі і суседніх краін.
3 чэрвеня 2023 года па ўсёй Белавежскай пушчы разальюцца гукі чароўнай музыкі, напаўняючы святлом і цяплом вашы душы і сэрцы. Гасцей чакае яркая канцэртная праграма, розныя майстар-класы, забавы і аб'екты грамадскага харчавання.
Месца: Камянецкі раён, в. КаменюкіЧас: 3 чэрвеня, 2023 года