- Галоўная
- →
- Навіны

Іван Купала (Іванаў дзень, Купальская ноч) - народнае свята ўсходніх славян. Ноч на Івана Купалу запоўнена абрадамі, звязанымі з вадой, агнём і травой... Гэта свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі. Свята ў гонар летняга сонцастаяння.
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае правесці 6 ліпеня 2023 года «Вечар на Івану Купалу» на тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам, які адлюстроўвае асаблівасці развіцця матэрыяльнага і духоўнага жыцця старажытнага насельніцтва Беларусі. Лепш месца для імпрэзы і не прыдумаеш!
Народныя песні, карагоды, вясёлыя гульні і конкурсы, купальскае вогнішча і шмат іншага Вас чакае ў гэты дзіўны вечар.
Месца: Камянецкі раён, в. КаменюкіЧас: 6 ліпеня, 2023 года
Падзеі горада Камянюкі / Белавежская пушча
-
1 - 3 Жнiўня 2025падрабязней
З 1 па 3 жніўня 2025 года у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» адбудзецца фестываль палявання і рыбалоўства — новая ініцыятыва Нацыянальнага парка, накіраваная на захаванне традыцый і папулярызацыю ўнікальнай культурнай гісторыі тутэйшых лясоў.
Гэты фестываль задуманы як штогадовая падзея, якая дазволіць узгадаць багатую гісторыю палявання і рыбалоўства ў Беларусі і прыцягнуць увагу да прыродных і турыстычных магчымасцей Белавежскай пушчы.Мэтай фестывалю з'яўляецца захаванне традыцый паляўнічай і рыбалоўнай культуры Беларусі, а таксама развіццё падзейнага турызму. Гэтае мерапрыемства стане не толькі святам для аматараў прыроды і актыўнага адпачынку, але і пляцоўкай для прасоўвання турыстычнага патэнцыялу рэгіёна, што ў сваю чаргу дапаможа павялічыць колькасць гасцей і даходы ад турыстычных паслуг.
Гасцей чакае насычаная праграма:
- Фестываль-конкурс вабільшчыкаў — спаборніцтва майстроў, якія ўмеюць прыцягваць дзічыну з дапамогай гукаў.
- Фестываль-конкурс паляўнічай кухні.
- Выстава-конкурс трафеяў.
- Выстава сабак паляўнічых парод з паказальнымі выступленнямі.
- Спаборніцтвы па стэндавай стральбе.
- Канцэртная праграма і вячэрняя дыскатэка - музычная частка фестывалю для стварэння святочнага настрою.
Фестываль абяцае стаць яркай падзеяй, якая аб'яднае аматараў прыроды, палявання, рыбалкі і актыўнага адпачынку.
Наведаць нацыянальны фестываль палявання і рыбалоўства ў Белавежскай пушчы Вы можаце зручна размясціўшыся ў гасцінічным комплексе «Каменюкі», а адправіць заяўку на браніраванне можна ўжо зараз.
Месца: Камянецкі раён, в. Каменюкі
Час: 1-3 жніўня, 2025 года