«Свята варэння» ў Белавежскай пушчы

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
«Свята варэння» ў Белавежскай пушчы

«Свята варэння» ў Белавежскай пушчы

Белавежская пушча - адзін з найстаражытных і найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. Пушча славіцца сваёй багатай гісторыяй, поўнай легендамі, святочнымі традыцыямі і гуляннямі.

Самае смачнае сочыва тое, што прыгатавана з ягад, сабраных на лясных палянах у асяроддзі запаведнага лесу і найчыстага паветра Белавежскай пушчы. Святочнае мерапрыемства «Свята варэння» пройдзе 29 ліпеня 2023 года на тэрыторыі нацыянальнага парку.

    У праграме свята:

  • дэгустацыя розных відаў варэння з блінамі і гарбатай на травах;
  • продаж варэння;
  • музычна-забаўляльная праграма.
Месца: Камянецкі раён, в. Каменюкі
Час: 29 ліпеня, 2023 года
  • З 1 па 3 жніўня 2025 года у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» адбудзецца фестываль палявання і рыбалоўства — новая ініцыятыва Нацыянальнага парка, накіраваная на захаванне традыцый і папулярызацыю ўнікальнай культурнай гісторыі тутэйшых лясоў.
    Гэты фестываль задуманы як штогадовая падзея, якая дазволіць узгадаць багатую гісторыю палявання і рыбалоўства ў Беларусі і прыцягнуць увагу да прыродных і турыстычных магчымасцей Белавежскай пушчы.

    Мэтай фестывалю з'яўляецца захаванне традыцый паляўнічай і рыбалоўнай культуры Беларусі, а таксама развіццё падзейнага турызму. Гэтае мерапрыемства стане не толькі святам для аматараў прыроды і актыўнага адпачынку, але і пляцоўкай для прасоўвання турыстычнага патэнцыялу рэгіёна, што ў сваю чаргу дапаможа павялічыць колькасць гасцей і даходы ад турыстычных паслуг.

    Гасцей чакае насычаная праграма:

    • Фестываль-конкурс вабільшчыкаў — спаборніцтва майстроў, якія ўмеюць прыцягваць дзічыну з дапамогай гукаў.
    • Фестываль-конкурс паляўнічай кухні.
    • Выстава-конкурс трафеяў.
    • Выстава сабак паляўнічых парод з паказальнымі выступленнямі.
    • Спаборніцтвы па стэндавай стральбе.
    • Канцэртная праграма і вячэрняя дыскатэка - музычная частка фестывалю для стварэння святочнага настрою.

    Фестываль абяцае стаць яркай падзеяй, якая аб'яднае аматараў прыроды, палявання, рыбалкі і актыўнага адпачынку.

    Наведаць нацыянальны фестываль палявання і рыбалоўства ў Белавежскай пушчы Вы можаце зручна размясціўшыся ў гасцінічным комплексе «Каменюкі», а адправіць заяўку на браніраванне можна ўжо зараз.

    Месца: Камянецкі раён, в. Каменюкі
    Час: 1-3 жніўня, 2025 года
    падрабязней