Фестываль «LIDBEER 2023» у горадзе Ліда

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль «LIDBEER 2023» у горадзе Ліда

Фестываль «LIDBEER 2023» у горадзе Ліда

Ліда , Фэст 2 Верасня 2023

Фестываль «LIDBEER 2023» — гэта Open Air з непаўторнай атмасферай і морам станоўчых эмоцый. Гэта яскравая старонка ў грандыёзным святкаванні 700-годдзя Ліды.

    Фэст «LIDBEER 2023» — гэта адразу 3 фестывалі:

  • фестываль музыкі з трыма сцэнамі для выканаўцаў розных напрамкаў;
  • фестываль ежы з разнастайнымі стравамі на 200 кропках фуд-корта;
  • фестываль феерверкаў з яркімі шоу на працягу дня.

Фестываль «LIDBEER 2023» традыцыйна чакае гасцей у сталіцы беларускага піваварства — горадзе Лідзе.

Падчас фестывалю пешаходным стане амаль увесь цэнтр горада, таму жывымі дэкарацыямі LIDBEER будуць легендарныя сцены Лідскага замка, маляўнічыя берагі Лідзейкі і ўтульныя цэнтральныя вулачкі горада.

Месца: горад Ліда, Гродзенская вобласць
Час: 2 верасня 2023 года