Масленіца ў Белавежскай пушчы

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Масленіца ў Белавежскай пушчы

Масленіца ў Белавежскай пушчы

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» падрыхтавала вясёлае святкаванне Масленіцы 16 сакавіка 2024 — светлага і сонечнага дня для вясновага свята!

    У праграме:

  • музычна-забаўляльная праграма;
  • народныя гульні «Маладзецкія забавы»;
  • выставы-продажы;
  • майстар-класы рамеснікаў.

Госці Сядзібы беларускага Дзеда Мароза змогуць пакаштаваць румяныя бліны з «пушчанскімі» начыннямі, гарачую травяную гарбату, шашлык з дзічыны, пачастункі палявой кухні!

Час: Камянецкі раён, в. Каменюкі.
Месца: 16 сакавіка 2024 года.
  • З 1 па 3 жніўня 2025 года у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» адбудзецца фестываль палявання і рыбалоўства — новая ініцыятыва Нацыянальнага парка, накіраваная на захаванне традыцый і папулярызацыю ўнікальнай культурнай гісторыі тутэйшых лясоў.
    Гэты фестываль задуманы як штогадовая падзея, якая дазволіць узгадаць багатую гісторыю палявання і рыбалоўства ў Беларусі і прыцягнуць увагу да прыродных і турыстычных магчымасцей Белавежскай пушчы.

    Мэтай фестывалю з'яўляецца захаванне традыцый паляўнічай і рыбалоўнай культуры Беларусі, а таксама развіццё падзейнага турызму. Гэтае мерапрыемства стане не толькі святам для аматараў прыроды і актыўнага адпачынку, але і пляцоўкай для прасоўвання турыстычнага патэнцыялу рэгіёна, што ў сваю чаргу дапаможа павялічыць колькасць гасцей і даходы ад турыстычных паслуг.

    Гасцей чакае насычаная праграма:

    • Фестываль-конкурс вабільшчыкаў — спаборніцтва майстроў, якія ўмеюць прыцягваць дзічыну з дапамогай гукаў.
    • Фестываль-конкурс паляўнічай кухні.
    • Выстава-конкурс трафеяў.
    • Выстава сабак паляўнічых парод з паказальнымі выступленнямі.
    • Спаборніцтвы па стэндавай стральбе.
    • Канцэртная праграма і вячэрняя дыскатэка - музычная частка фестывалю для стварэння святочнага настрою.

    Фестываль абяцае стаць яркай падзеяй, якая аб'яднае аматараў прыроды, палявання, рыбалкі і актыўнага адпачынку.

    Наведаць нацыянальны фестываль палявання і рыбалоўства ў Белавежскай пушчы Вы можаце зручна размясціўшыся ў гасцінічным комплексе «Каменюкі», а адправіць заяўку на браніраванне можна ўжо зараз.

    Месца: Камянецкі раён, в. Каменюкі
    Час: 1-3 жніўня, 2025 года
    падрабязней