ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Тур «Юр'еўскі карагод» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Тур «Юр'еўскі карагод» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Тур «Юр'еўскі карагод» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Жыткавічы 6 Мая 2024

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае прыняць удзел у унікальным палескім абрадзе «Юр'еўскі карагод», які ўжо шмат гадоў праводзіцца ў в. Пагост у дзень святога Георгія (Юрыя).

Юр'еў дзень, або дзень святога Георгія (Юрыя), апекуна хатніх жывёл і сельскай гаспадаркі, традыцыйна адзначаюць 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Да некаторых часоў карагоды вадзілі ўвесну ў шматлікіх сёлах у наваколлях Турава. Аднак, у жывой традыцыі абрад захаваўся толькі ў Пагосце. А ў 2019 годзе ён быў унесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гатуюцца да свята загадзя: наводзяць парадак у дамах і на падворках, плятуць вянкі, але самае галоўнае — пякуць абрадавы хлеб-каравай, які называюць «карагод».

У сам Юр'еў дзень мясцовыя жыхары ў прыгожых нацыянальных строях выходзяць у поле і звяртаюцца да святога з просьбай аб добрым ураджаі. Затым у зямлю закопваюць кавалачак хлеба, перавязанага чырвонай стужкай. Пасля вяртання назад у вёску ўдзельнік абраду водзяць карагоды ўжо на асобных падворках, гаспадары якіх за пажаданне «каб усё радзіла і пладзіла» дзякуюць аднавяскоўцам святочнымі пачастункамі.

Не выпусціце магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць старажытны абрад, забраніруйце пуцёўку ў Нацыянальны парк «Прыпяцкі».

Час: 6 мая 2024 года.
Месца: Гомельская вобласць, Жыткавіцкі раён, в. Пагост.
Пражыванне: Гасцінічны комплекс «Над Прыпяццю»