XXIX Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі»
XXIX Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі»
Адзін з самых яскравых музычных праектаў у штогадовым календары культурных падзей Беларусі, XXIX Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі», пройдзе ўжо ў гэтым месяцы ў Полацку!Галоўная мэта фестывалю - знаёмства з класічнай спадчынай кампазітараў арганнай музыкі мінулых стагоддзяў і сучаснасці, арганнай культурай іншых краін і развіццё міжнародных творчых сувязей.
Фестываль пачнецца з канцэрта-увертуры ў выкананні дзяржаўнага камернага аркестра РБ, на аргане будзе граць Марына Рамейка, а дырыжыраваць – Яўген Бушкоў.
Праграма фестывалю абяцае быць яркай і разнастайнай, а гледачы змогуць атрымаць асалоду ад сустрэч з вядомымі майстрамі арганнага мастацтва.
Месца: Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора (г. Полацк, вул. Замкавая, 1)
Час: з 25 кастрычніка па 24 лістапада 2024 года