Народнае свята «Дзень Параскевы Пятніцы»

Студзень8Люты7Сакавiк9Красавiк1Май3Чэрвень4Ліпень2Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк1Снежнь1
Народнае свята «Дзень Параскевы Пятніцы»

Народнае свята «Дзень Параскевы Пятніцы»

Магілеў , Народнае свята 00:00 - 00:00 10-Лiстапада-2024

У Магілёўскім раёне Параскева Пятніца лічыцца абаронцай жаночых сакрэтаў і сямейнага шчасця. Дзень Параскевы Пятніцы адзначаецца 10 лістапада у аграмястэчку Палыкавічы.

Дзень Параскевы Пятніцы са спрадвечных часоў лічыўся ідэальным часам для правядзення любосных рытуалаў, і шмат якія кабеты, менавіта ў гэты дзень, праводзілі абрады для найхуткага замужжа і прыцягненне ўласнага шчасця, каханага чалавека.

У рамках свята для маладых адмыслоўцаў аг. Палыкавічы праводзіцца конкурс «Маладая гаспадыня». Гэтак жа для наведнікаў свята праводзяць майстар-клас па вырабе засцярожнай лялькі Параскевы, запрашаюць наведаць альтанку «Выкананні жаданняў» і частуюць смачнай кашай і гарачым чаем. На астатку мерапрыемства госці і ўдзельнікі наведваюць Свята-Троіцкую царкву і крынiцу.

Месца: аграмястэчка Палыкавічы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць
Час: 10 лістапада 2024 года