ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Свята «Іўеўскі памідор»

Студзень7Люты6Сакавiк7Красавiк1Май3Чэрвень3Ліпень3Жнiвень2Вераснь1Кастрычнiк1
Свята «Іўеўскі памідор»

Свята «Іўеўскі памідор»

Іўе , Фэст 9 - 10 Жнiўня 2025

З 9 па 10 жніўня 2025 г. у адным з самых маладых гарадоў Гродзеншчыны - Іўе пройдзе самае смачнае яркае «агародніннае» свята – «Іўеўскі памідор»! Летні гастрафэст у горадзе, які славіцца высокімі ўраджаямі, разнастайнасцю сартоў і якасцю таматаў, традыцыйна збірае тысячы гасцей і ўдзельнікаў і па праве лічыцца адным з самых смачных фестываляў Гродзеншчыны.
У праграме – тэатралізаванае шэсце «Памідорны бум», сімвалічная закатка першай банкі таматаў новага ўраджаю 2025 года, канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў, выставы-продажы таматаў, вырабаў ДПМ. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у галоўнай падзеі свята - бітве памідорамі «Іўе-дэ-Таматэйра», «Памідорным дартсе», ацаніць смак самага вялізнага памідорнага бутэрброда і страў, галоўным інгрэдыентам якіх з'яўляецца тамат.

Месца:Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, г. Іўе
Час: 9-10 жніўня 2025 года