Велапрабег «Дарога Памяці»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень10Ліпень6Жнiвень3Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Велапрабег «Дарога Памяці»

Велапрабег «Дарога Памяці»

У Нацыянальным парке «Белавежская пушча» 10 мая 2025 года пройдзе інтэрактыўны велапрабег «Дарога Памяці» і святкаванне 80-годдзя Дня Вялікай Перамогі на тэрыторыі месца адпачынку «Царская паляна»!

Кожны ўдзельнік зможа пазнаёміцца з гістарычным ваенным мінулым Белавежскай пушчы і агледзець знакавыя месцы, устаноўленыя на тэрыторыі Нацыянальнага парку для ўвекавечвання спадчыны мінулага.
Месца адпачынку «Царская паляна» стане фінішам Велапрабегу, дзе ўсе ўдзельнікі мерапрыемства змогуць пачаставацца сапраўднай «салдацкай кашай» з палявой кухні, прыняць актыўны ўдзел у вясёлых спартыўных гульнях і забаўках.

Час: 10 мая 2025 года.
Месца: Камянецкі раён, в. Каменюкі.