- Галоўная
- →
- Навіны
Конкурс аўтарскай песні
Конкурс аўтарскай песні
12-14 лютага ў Магілёве адбудзецца Адкрыты абласны моладзевы конкурс аўтарскай песні «Свой круг». Ён пройдзе ў фармаце творчага аднайменнага праекта «Свой круг», які стаў своеасаблівым лагічным працягам першага музычна-спартовага свята «Вялікая бард-рыбалка». Гэта цыкл канцэртаў вядомых аўтараў-выканаўцаў і музыкаў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны.
Яго мэта - выявіць і падтрымаць таленавітую моладзь, стварыць умовы для рэалізацыі яе творчага патэнцыялу. У ім могуць браць удзел аўтары-выканаўцы ад 16 да 31 гады. Усе творы павінны выконвацца імі толькі пад акампанемент акустычных прылад.
Конкурс пройдзе 12 лютага ў два тура ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры:
- папярэдняе праслухоўванне ў форме творчых майстэрняў,
- пераможцаў выявіць конкурсны канцэрт.
Журы вызначыць 5 лаўрэатаў і 5 дыпламантаў па адным у кожнай з пяці намінацый: «Аўтар» (вершаў і музыкі), «Выканавец», «Аўтар музыкі» (не на свае вершы), «Ансамбль (дуэт)», «Паэт», а таксама ўладальніка Гранаў-пры. Пераможцы конкурсу атрымаюць права выступіць у гала-канцэрце разам з гасцямі аўтарскага форума, ім будуць уручаны дыпламы і каштоўныя прызы.