- Галоўная
- →
- Навіны
Беларуска-італьянскі рэгіянальны форум
Беларуска-італьянскі рэгіянальны форум
17—19 лютага ў Гомелі адбудзецца беларуска-італьянскі рэгіянальны форум. На яго запрошаны беларускія кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый Гомельскай вобласці. З італьянскага боку свой удзел пацвердзілі прадстаўнікі кампаній Marcantonini S.R.L., Nordimpianti S.R.L. і Colosseum S.R.L.
У рамках форума пройдзе прэзентацыя сацыяльных праектаў у фармаце трох секцый:
-
«Супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы»,
-
«Інвестыцыйна-інавацыйнае супрацоўніцтва»,
-
«Перспектывы ўзаемавыгаднага гандлю».
Апроч дзелавой часткі ўдзельнікаў мерапрыемства чакае культурная праграма: прэзентацыя беларуска-італьянскага цэнтра, канцэртная праграма, адкрыццё выставы сучаснага мастацтва, дэгустацыя страў нацыянальных кухняў двухa краін.