- Галоўная
- →
- Навіны
Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»
Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»
Пружаны , Спартыўнае спаборніцтва
7 Красавiка 2011
З 7 красавіка Пружаны будуць прымаць фінальную стадыю рэспубліканскіх спаборніцтваў
сярод дзяцей і падлеткаў па хакею «Залатая шайба» у старэйшай узроставай групе (14-15 гадоў) на прызы Прэзідэнта Беларусі.
Урачыстая цырымонія адкрыцця фінальнага турніру адбудзецца 7 красавіка ў Лядовым палацы ў Пружанах у 15.00. Пераможца спаборніцтваў стане вядомы 9 красавіка. Кубкі і медалі прызёры спаборніцтваў атрымаюць з рук вядомых беларускіх хакеістаў. Акрамя таго, у юных гульцоў будзе шанец патрапіць на заўвагу трэнерам і атрымаць запрашэнне займацца хакеем прафесійна ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах па хакеі.
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Пружаны, вул. Завадская, 15.