- Галоўная
- →
- Навіны
Конкурс бальных танцаў «Вясновае танга-2011»
Конкурс бальных танцаў «Вясновае танга-2011»
3 красавіка ў СК «Алімпіец» будзе праходзіць адкрыты гарадскі конкурс бальных танцаў «Вясновае танга-2011». На конкурс прыедуць танцавальныя пары з усёй Беларусі, а таксама з блізкага замежжа. Самым юным канкурсантам – 5 гадоў. Арганізатары мяркуюць, што танцавальныя спаборніцтвы могуць сабраць да 500 удзельнікаў. У журы запрошаны суддзі Міжнароднай арганізацыі танцавальнага спорту Наталля Товсташова, Міхась Паўлінаў, Уладзімір Парахневич, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Лідзія Кац-Лазарева і іншыя.У праграму мерапрыемстваў уключаны паказальныя выступы фіналістаў чэмпіянатаў свету і Еўропы мінскай каманды формейшн «Універс». Пасля ўрачыстага адкрыцця пройдуць два конкурсных аддзяленні – у 11.00 і 15.30, а ўвечар - у 18.30 - адбудзецца святочны канцэрт «У рытмах вясновага танга». Кошт квіткоў: 5 000 - 10 000 белы.руб.