Міжнародны форум студэнцкіх хораў «Папараць-кветка - 2011»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Міжнародны форум студэнцкіх хораў «Папараць-кветка - 2011»

Міжнародны форум студэнцкіх хораў «Папараць-кветка - 2011»

Радашковічы , Конкурс 18 Красавiка 2011
З 2 па 7 мая пройдзе міжнародны форум студэнцкіх хораў «Папараць-кветка - 2011» у спарткомплексе «Брыганціна», г.п. Радашковічы, Мінская вобласць. У форуме прымаюць удзел лепшыя студэнцкія калектывы Беларусі, а таксама блізкага і далёкага замежжа. Арганізатарам з'яўляецца Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Слова, музыка, песня - гэта краевугольныя камяні культуры, яны акультурваюць чалавечую душу, пранікаюць у самыя затоеныя яе куткі. Развіццё асобы - пэўна, гэта і ёсць самая галоўная, самая значная мэта Творчасці!

Нездарма, знакам і талісманам Форума стала легендарная кветка папараці. Кветка духоўнага шукання, цярпення, веры, крапатлівай працы, адкрыцця таямніц прыроды, кветка, на пошукі якой часам сыходзіць усё жыццё…