- Галоўная
- →
- Навіны
Танцавальны марафон
Танцавальны марафон
28 мая 2011 года ў горадзе Гродна па адрасу вуліца Паповіча 5 пройдзе турнір «Танцавальны марафон» па белiданс, балівуда і фламенка сярод дзяцей і дарослых. Арганізатарам дадзенага конкурсу з'яўляецца школа ўсходняга танца «Найла». Судзейская калегія конкурсу фармуецца з запрошаных суддзяў РБ 3, 2, 1, вышэйшай і міжнароднай катэгорыі.Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца ўсе жадаючыя танцоры любых міжнародных танцавальных арганізацый па ўзгадненні са сваімі нацыянальнымі прадстаўнікамі. У паўфінале кожны ўдзельнік выконвае сольную варыяцыю пад ўласную музыку.
Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя дыпломы. У кожнай намінацыі сола 1 месца атрымлівае каштоўныя падарункі ад арганізатараў фестывалю. Усе прызёры кожнай намінацыі атрымліваюць каштоўныя падарункі ад партнёраў фестывалю і аргкамітэта.