- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнародны злёт аматараў ездавога спорту «Паўночныя сабакі»
Міжнародны злёт аматараў ездавога спорту «Паўночныя сабакі»
14-15 студзеня 2012 года на базе адпачынку пікнік-гатэль Экспедыцыя (Мінская вобласць) прайдзе двухдзённы Міжнародны злёт аматараў ездавога спорту «Паўночныя сабакі».
Cпартыўны злёт збярэ 82 каманды спартсменаў з Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі і Нідэрландаў, якія пакажуць сваё майстэрства ў звароце з сабачымі запрэжкамі.
У праграме фестывалю запланаваны вечар аўтарскай песні, сустрэча Старога Новага года, а таксама «круглы стол» на тэму «Развіццё ездавога спорту ў Беларусі». Госці спаборніцтваў змогуць пакатацца на квадрацыклах або банане за снегаходам, папарыцца ў лазні і выкупацца ў палонцы.
Для дзяцей да 8 гадоў уваход на тэрыторыю фестывалю будзе свабодным!
Месца правядзення: Беларусь, Мінская вобласць, Лагойскі раён, б/а Плешчаніцы-2